Мінпрам распрацаваў для Franck Muller праект абнаўлення "Луча"

15.04.2010 09:58
Архив Редакция

Начальнік кіравання дзяржаўнай уласнасці міністэрства прамысловасці Беларусі Людміла Белавусава паведаміла, што ведамства распрацавала для швейцарскай кампаніі Franck Muller праект абнаўлення Мінскага гадзіннікавага заводу, які выпускае гадзіны пад маркай "Луч". Па словах прадстаўніцы мінпрама, праект трэба яшчэ будзе ўзгадніць і накіраваць на экспертызу.


Людміла Белавусава  паведаміла, што распрацаваны мінпрамам інвестыцыйны праект «Абнаўленне вытворчасці і прадукцыі ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» спачатку павінен будзе прайсці ўзгадненне ў міністэрстве юстыцыі. «Пасля працэдуры ўзгаднення праект будзе накіраваны на экспертызу ў міністэрства эканомікі», — цытуе БелТА словы службоўцы.

Як раней ужо паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка першага сакавіка падпісаў указ №109 «Пра прыцягненне інвестыцый у адкрытае акцыянернае грамадства «Мінскі гадзіннікавы завод». Паводле дакумента, швейцарская кампанія Franck Muller атрымае кантрольны пакет МГЗ (52%) за кошт выкупу дадатковага выпуску каля 1,21 млрд. акцый на суму 12,46 млн. даляраў.

«Franck Muller таксама выступіць інвестарам МГЗ і атрымае поўны кантроль над беларускім прадпрыемствам пры ўмове, што кампанія захавае вытворчасць гадзіннікаў у Беларусі, выкарыстанне таварных знакаў і знакаў абслугоўвання «Луч», а саму вытворчасць вынесе за межы Мінска. Дзяржава, у сваю чаргу, не выходзіць з удзелу ў дадзеным прадпрыемстве», — гаворыцца ва ўказе.

Паводле ўказу кіраўніка дзяржавы, да 2020 года МГЗ «будзе вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак, а таксама будзе вызвалены ад выплаты ўвазных мытных пошлін і збораў пры ўвозе на мытную тэрыторыю Беларусі абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта». Пра гэта беларускія ўлады апавясцяць партнёраў па Мытным саюзе, адзначаецца ў дакуменце.

Указ кіраўніка дзяржавы прадугледжвае таксама, што ў выпадку «невыканання пералічаных абавязкаў швейцарскай кампаніі прыйдзецца ў якасці штрафных санкцый заплаціць у 2020 годзе ў бюджэт розніцу паміж рынкавым коштам акцый таварыства, набытых кампаніяй у дзяржавы, і намінальным коштам».

Как вам новость?
Головоломки