Мінпрамгандаль РФ: прычыны для турботаў праз позву Беларусі ў суд СНД няма

26.03.2010 09:41
Архив Редакция

Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ не бачыць прычыны для турботаў праз позву Беларусі ў эканамічны суд СНД з нагоды нафтавых пошлін. Па словах намесніка міністра прамысловасці і гандлю РФ Уладзіміра Саламатава, "абмеркаванні бываюць часам вострымі, але я не памятаю ніводнага выпадку, калі б бакі не знайшлі ўзаемапрымальных рашэнняў".

«Любая інтэграцыя патрабуе дыскусіі, і кожны павінен трошкі паступіцца дзеля агульнай ідэі, якая дае адназначны эфект для ўсіх удзельнікаў», — лічыць намміністра, паведамляе беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС.

«На працягу апошняга перыяду ідуць вельмі цесныя кансультацыі паміж урадамі дзвюх краін. Я быў на паседжанні Рады міністраў Саюзнай дзяржавы на мінулым тыдні ў Брэсце. Як я зразумеў па тоне абмеркавання гэтай праблемы, бакі выразна дамовіліся, выразна разумеюць перспектывы развіцця адносін у гэтым плане і ніякай напружанасці гэта не выклікае», — заявіў Уладзімір Саламатаў.

Як паведамляў раней Тэлеграф, міністэрства юстыцыі Беларусі ў судовым парадку патрабуе ад Расіі адмяніць вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты і расійскую нафтахімічную сыравіну, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ. Адпаведную пазоўную заяву мінюст накіраваў у Эканамічны суд СНД, які выконвае функцыі Суду ЕўрАзЭС, які з першага ліпеня будзе выконваць функцыі суда Мытнага саюза.

Как вам новость?
Головоломки