Мінпрыроды мае намер шукаць новыя запасы нафты на поўдні Беларусі

17.04.2010 09:42
Архив Редакция

Дырэктар дэпартамента па геалогіі міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Ўладзімір Карпук заявіў, што ўзровень падзення здабычы нафты ў Беларусі атрымалася мінімізаваць. Кіраўнік дэпартамента падкрэсліў таксама мэтазгоднасць пашырэння прац па пошуку і выведцы запасаў нафты на поўдні Беларусі, бо тыя рэсурсы і радовішчы, якія размяшчаюцца ў цэнтры і на поўначы рэспублікі, нязначныя.

«Поўдзень — гэта павелічэнне глыбіні, перспектывы па пошуку рэсурсаў там нас абнадзейваюць, аднак і геолагавыведка патрабуе павелічэння выдаткаў», — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства, паведамляе БелТА.

Уладзімір Карпук таксама распавёў, што ў Беларусі перспектыўна працягваць пошук золата, а таксама ўрана. «Так, па ўране праведзены даследаванні на поўдні краіны, ёсць радыёактыўныя праявы, якія варта далей даследаваць», — заявіў спецыяліст.

Па словах прадстаўніка міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, таксама плануецца арганізаваць пошук золата каля окалаўскага радовішча жалезных руд.

Как вам новость?
Головоломки