Мінпрыроды: Польшча задаволена бяспекай беларускай АЭС

28.05.2010 08:57
Архив Редакция

Польскі бок быў задаволены бяспекай будучай беларускай АЭС. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Андрэеў, каментуючы перамовы, якія прайшлі 25 траўня ў Варшаве.

«Усе зацікаўленыя дзяржорганы Польшчы цалкам задаволены вынікамі кансультацыяў па справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) беларускай АЭС. У польскага боку было шмат пытанняў, на якія прадстаўнікі Беларусі далі поўныя вычарпальныя адказы», — цытуе БелаПАН слова Аляксандра Андрэева.
У прыватнасці, прадстаўнік мінпрыроды адзначыў, што польскі бок цікавіўся, чаму быў абраны расійскі рэактар, як будзе весціся праца па абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам і радыёактыўнымі адкідамі, як будзе працаваць будучая АЭС у выпадку землятрусу, якія могуць быць забруджванні грунтовых і павярхневых водаў. 
Па словах Аляксандра Андрэева, польскі бок таксама запатрабаваў характарыстыкі рэактара, які абраны для будаўніцтва АЭС, і планы аргмерапрыемстваў па эвакуацыі насельніцтва ў выпадку аварыйных сітуацый. «Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў Польшчы выклікала пытанне арганізацыі абмену інфармацыяй аб радыяцыйным становішчы пасля ўводу ў эксплуатацыю беларускай АЭС», — сказаў ён.
Аляксандр Андрэеў дадаў таксама, што польскі бок таксама мае намер удзельнічаць у постпроектнай экспертызе АЭС. «Гэтыя магчымасці будуць гарантаваны для прадстаўнікоў Польшчы», — запэўніў прадстаўнік мінпрыроды.

Как вам новость?
Головоломки