Мінпрыроды: у Беларусі недастаткова ачышчальных збудаванняў

08.10.2010 10:38
Архив Редакция

Асноўнымі праблемамі воднай гаспадаркі Беларусі з'яўляецца недастатковая колькасць ачышчальных збудаванняў, іх высокі фізічны знос, ачыстка і ўтылізацыя рэштак сцёкавых водаў, якія ўтрымліваюць цяжкія металы. Аб гэтым заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Віталь Кулік.

Па словах намесніка міністра, адсутнасць ці недастатковая колькасць ачышчальных збудаванняў характэрна для тэрыторый аграпрамысловага комплексу, перадае БелаПАН.

Перш за ўсё, дадзеная праблема адзначаецца ў свінагадоўчых комплексах, комплексах па гадоўлі і адкорме буйной рагатай жывёлы, малочна-таварных фермах, прадпрыемствах малочнай прамысловасці.

Как вам новость?