У Беларусі працягваецца ліквідацыя наступстваў ураганнага ветру, які меў месца 28 ліпеня, паведамілі ў аператыўнай дзяжурнай частцы міністэрства па надзвычайных сітуацыях краіны. Па дадзеных на раніцу 30 ліпеня, абясточанымі ўсё яшчэ застаюцца 53 населеныя пункты краіны.
Таксама працягваецца аднаўленне дахаў 319 сельскагаспадарчых будынкаў, 130 дамоў, 12 аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння і 10 вытворчых аб’ектаў, перадае БелТА.
Як паведамілі ў МНС, ноч з 29 на 30 ліпеня прайшла адносна спакойна. Дадзеных аб новых пашкоджаннях не паступала.
Как вам новость?
Фото и видео
Головоломки
Выбор читателей