МНС: беларускія ратавальнікі патушылі ў Расіі яшчэ 20 пажараў

13.08.2010 10:43
Архив Редакция

12 жніўня 2010 года зводны атрад МНС Беларусі патушыў яшчэ 20 пажараў у трох раёнах Разанскай вобласці Расіі на агульнай плошчы 24,6 гектараў. У іх ліку 15 лясных пажараў, два тарфяныя і тры пажары сухой расліннасці і кустоў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Беларускія ратавальнікі прадухілілі распаўсюджанне фронту пажару на вёскі Лопух і Кудом. Каля населенага пункта Малінаўка ратавальнікі па-ранейшаму стрымліваюць распаўсюджванне фронту пажару на магістральны газаправод.

У раёне населенага пункта Крывушы праз моцныя парывы ветру была пагроза ўзнікнення новых ачагоў пажару з-за разносу іскраў на значныя адлегласці і плошчу. Супрацоўнікі МНС Беларусі своечасова ліквідавалі ачагі пажару. У чатырох месцах ратавальнікі прадухілілі пераход дольнага пажару ў верхавы.

Верталёт МІ-8 зводнага беларускага атрада ажыццявіў шэсць вылетаў на тушэнне лясных пажараў у Тамбоўскай вобласці ў раёне горада Маршанск. Налёт верталёта склаў больш за пяць гадзін, ратавальнікі здзейснілі 49 зліваў.

Как вам новость?
Головоломки