МНС: беларускія ратавальнікі патушылі ў Расіі ўжо 83 пажары

12.08.2010 12:15
Архив Редакция

За пяць дзён працы зводны атрад МНС Беларусі ліквідаваў 83 пажары ў трох раёнах Разанскай вобласці Расіі. З іх беларускія выратавальнікі патушылі 51 лясны пажар, пяць тарфяных і 27 пажараў сухой расліннасці і кустоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Зводны атрад МНС Беларусі прыступіў да выканання працы па тушэнні прыродных пажараў у Разанскай вобласці Расіі 7 жніўня. На працах задзейнічана 150 чалавек і 25 адзінак тэхнікі. За ўчорашнія суткі (11 жніўня) беларускія ратавальнікі ліквідавалі 17 лясных, адзін тарфяны і пяць пажараў сухой расліннасці і кустоў на агульнай плошчы 23,5 гектара.

На ўсіх участках працы разам з работнікамі лясгаса беларускія ратавальнікі праводзілі валку і распілоўку дрэваў. Падчас дадзеных работ адбылося падзенне аварыйнага дрэва на ляснічага каля вёскі Крывушы. Супрацоўнікі МНС Беларусі выратавалі мужчыну і аказалі яму медыцынскую дапамогу.

У раёне населеных пунктаў Лопух і Крывушы ратавальнікі прадухілілі распаўсюджанне фронту пажару на вёскі. Побач з населенымі пунктамі Лопух і Вольгіна супрацоўнікі МНС прадухілілі знішчэнне сямі адзінак тэхнікі лесагаспадарчых арганізацыяў і выратавалі 10 чалавек, якія апынуліся ў коле агню ў лесе. Каля населенага пункта Малінаўка ратавальнікі праводзілі працы па недапушчэнні распаўсюджання фронту пажару на магістральны газаправод.
Акрамя таго, верталёт МІ-8 беларускага атрада на працягу больш як сямі гадзінаў ажыццявіў тры вылеты на тушэнне лясных пажараў у Тамбоўскай вобласці РФ, здзейсніўшы 44 злівы.

Як раней паведамляў Тэлеграф, калона спецтэхнікі МНС Беларусі прыбыла ў Разанскую вобласць Расіі 7 жніўня для аказання дапамогі ў тушэнні лясных пажараў. У МНС Беларусі не выключаюць, што пры неабходнасці беларускія ратавальнікі могуць быць перадыслакаваныя ў іншыя раёны Расіі.

Как вам новость?
Головоломки