МНС: на людзей з дахаў пачалі падаць ледзяшы

28.12.2010 16:01
Архив Редакция

З даху пяціпавярховага жылога дома на вуліцы Казлова ў Мінску «шапка» з наледзі і мокрага снегу звалілася на жанчыну, якая праходзіла міма. Неўзабаве яе з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені даставілі ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі, адкуль пасля агляду адпусцілі дадому. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

«Сягоння на гарадскіх вуліцах трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва калі знаходзішся каля будынкаў. На змену рэзкім маразам прыйшло рэзкае пацяпленне. Такі нечаканы перапад тэмператур правакуе снежныя апоўзні і падзенне лёду з дахаў», — заявіў прадстаўнік МНС «Савецкай Беларусі».

Мінулай зімой у Мінску ад падаючых ледзяшоў пацярпелі дзясяткі чалавек, а на вуліцы Даўгабродскай абледзянелая глыба забіла пенсіянерку.

Как вам новость?
Головоломки