МНС: на Мазырскім НПЗ з прычыны пажару спынілі вытворчасць

31.03.2010 11:41
Архив Редакция

З прычыну пажару, які адбыўся 30 сакавіка на камбінаванай усталёўцы па перапрацоўцы мазуту на Мазырскім НПЗ, да сканчэння аднаўленчых прац спынілі тэхналагічны працэс. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога кіравання МНС Руслан Габрылеў.

30 сакавіка на прадпрыемстве ў Мазыры а 13:53 спрацавала сігналізацыя праз тое, што на ўсталёўцы па перапрацоўцы мазуту адбылося заканчэнне гудрону, які прайшоў тэрмічную апрацоўку. Праз некалькі хвілін у выніку ўзаемадзеяння з кіслародам паветра і траплення на гарачыя часткі ўсталёўкі адбылося ўзгаранне выходзільнай паравадкаснай фракцыі, паведамляе БелаПАН.

Па словах прадстаўнікоў МНС, на месца здарэння выязджала больш за 20 адзінак тэхнікі па пятым выкліку складанасці. Пажар змаглі ліквідаваць за 45 хвілін, далей вяліся аднаўленчыя працы.

Бягляк: пажар не паўплываў на працу прадпрыемства

Тым часам, па словах намесніцы старшыні Мазырскага райвыканкама Валянціны Бягляк, пажар, які адбыўся на НПЗ, не паўплываў на працу прадпрыемства, паведамляе БелТА.

Службовец падкрэсліла, што прадпрыемства функцыянуе ў звычайным рэжыме і самастойна праводзіць аднаўленчыя працы ўсталёўкі, на якой адбылася аварыйная сітуацыя.

У раённай лякарні горада адзначылі, што стан 34-гадовага мантажніка СПМК-45, які цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, стабілізаваўся, адзначаецца паляпшэнне. Хуткім часам яго плануюць перавесці ў траўматалагічнае аддзяленне, дзе праходзіць лячэнне другі пацярпелы.

Как вам новость?
Головоломки