МНС назвала прычыну выбуху на фабрыцы ў Пінску

26.10.2010 11:48
Архив Редакция

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях заявілі, што прычынай пажару на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску мог стаць выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

У цяперашні час на месцы здарэння працуе камісія па надзвычайных сітуацыях Пінскага гарадскога выканаўчага камітэту, супрацоўнікі МНС і следчая група пракуратуры Берасцейскай вобласці, перадае БелТА.

Пасля агляду будынка, дзе адбыўся выбух і пажар, спецыялісты прызналі яго аварыйным. «Далейшае абследаванне месца здарэння будзе праводзіцца толькі пасля зняцця пліт пакрыцця аварыйнага будынка. Пачатак прац запланаваны на раніцу 26 кастрычніка», — паведамілі ў МНС.

Разам з тым, ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў «не спыніла тэхналагічны працэс, кампанія працягне пастаўку драўняна-стружкавых пліт дзякуючы сумежным прадпрыемствам.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паведамленне аб выбуху на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску паступіла ў міністэрства па надзвычайных сітуацыях каля 13:00. Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху абрынулася каля 100 квадратных метраў перакрыцця.

У выніку здарэння загінула тры чалавекі. У лякарнях Берасця, Мінску і Пінску на дадзены момант застаецца 18 пацярпелых, з іх 14 — у рэанімацыйным аддзяленні з апёкамі ў цяжкім стане.

Па факце выбуху пракуратура Берасцейскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.302 КК РБ (парушэнне правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве).

Как вам новость?
Головоломки