МНС Расіі: сярод пацярпелых ад тэрактаў беларусаў няма

29.03.2010 16:46
Архив Редакция

У кіраванні інфармацыі міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі распавялі, што ў спісе пацярпелых ад выбуху бомбаў у маскоўскім метрапалітэне ў панядзелак, 29 сакавіка, беларускіх грамадзян няма. "Ці ёсць беларусы ў ліку загінулых ад тэрактаў пакуль не вядома, бо спісу загінулых пакуль няма", — паведамілі ў расійскім МНС.

У амбасадзе Беларусі ў Маскве таксама пакуль не валодаюць інфармацыяй пра тое, ці ёсць беларусы ў ліку загінулых, перадае БелаПАН.У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра тое, што злачынцы, адказныя за тэракты ў Маскве будуць пакараныя. «Я ўпэўнены, праваахоўныя органы зробяць усё, каб знайсці і пакараць злачынцаў. Тэрарысты будуць знішчаны», — сказаў кіраўнік урада Расіі, паведамляе Корреспондент.net.Як паведамляецца, 29 сакавіка а 07:50 па Маскве (06:50 па Мінску) у маскоўскім метро на станцыі Лубянка ў другім вагоне цягніка адбыўся выбух. Праз 30 хвілін у саставе на станцыі метро Парк культуры адбыўся другі выбух. Абедзве бомбы падарваліся, калі цягнікі знаходзіліся на платформе.У выніку выбухаў загінулі 37 чалавек. 65 чалавек атрымалі раненні, палова з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане. Па факце выбухаў на станцыях маскоўскага метрапалітэна ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК Расіі (тэрарызм). Маскоўская міліцыя была пераведзена на ўзмоцнены рэжым службы.

Как вам новость?
Головоломки