МНС: у Беларусі за суткі падтапіла 20 жылых хат

25.03.2010 13:03
Архив Редакция

За мінулыя суткі 24 сакавіка па ўсёй рэспубліцы паводкавыя воды падпалілі 20 жылых хат і 70 падворкаў, паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. "Паводкавая сітуацыя застаецца пад кантролем. Адзначаюцца лакальныя падтапленні талымі водамі. На раніцу 25 сакавіка талымі водамі падтопленыя 67 прыватных жылых хат, 134 склепы жылых хат і 162 падворкі", — распавялі ў МНС.

«Каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў садовых таварыствах «Бярозка», «Азёрны», «Рамонак-84» у выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Таль (прыток Бярэзіны) падтапіла дзесяць дачных хатак, у якіх людзі не пражываюць, — паведамілі ў МНС. — Таксама ў вёсцы Новы Свержань Стаўбцкоўскага раёна і ў саміх Стоўбцах з-за ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Нёман падтоплена дзесяць жылых дамоў і 25 падворкаў».

Акрамя таго, у міністэрстве па НЗ паведамілі, што ў вёсках Снядзін, Галубіца, Ляскавічы, Багрымавічы, Шастовічы Петрыкаўскага раёна і ў Петрыкаве Гомельскай вобласці ў выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Прыпяць было падтоплена 17 падворкаў і чатыры гаспадарчыя пабудовы.

«У вёсках Верасніца, Азяраны, Хвоеўск, Пятроў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў выніку ўздыму ўзроўню вады ў Прыпяці падтопленыя 18 падворкаў і восем гаспадарчых пабудоў», — распавялі ў міністэрстве.

У МНС таксама падкрэслілі, што падраздзяленні міністэрства сумесна з працаўнікамі іншых ведамстваў аказваюць дапамогу насельніцтву ў адпампоўцы і пропуску талых вод. «Вядзецца сталы маніторынг гідралагічнага становішча», — дадалі ў міністэрстве.

Как вам новость?