Мінсельгасхарч: Беларусь сёлета цалкам забяспечыла сябе збожжам

13.09.2010 16:51
Архив Редакция

Беларусь сёлета цалкам забяспечыла свой унутраны рынак харчовым збожжам. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнік дэпартаменту па хлебапрадуктах Васіль Седзін. Па яго словах, прадпрыемствы нарыхтавалі 548 тыс. тон пшаніцы, больш за 70% з якой прынята трэцім класам, а каля 30% — чацвертым класам.

«Гэта сведчыць аб тым, што нарыхтавана збожжа пшаніцы высокай якасці, выдатных хлебапякарных уласцівасцяў, і мы зможам на 100% забяспечыць сябе мукой для хлебапячэння», — растлумачыў Васіль Седзін. Акрамя таго, дырэктар дэпартаменту па хлебапрадуктах паведаміў, што на складах беларускіх прадпрыемстваў яшчэ з мінулага года засталося 90 тыс. тон мукі. Гэта забяспечыць дадаткова месяц працы хлебазаводаў і стабільныя пастаўкі мукі ў раздробную сетку, перадае БелТА.

«Праблемаў з забеспячэннем сыравінай прадпрыемстваў хлебапякарнай прамысловасці не будзе. Давядзецца толькі закупіць невялікую частку пшаніцы з высокім утрыманнем клейкавіны, неабходнай для вытворчасці макаронных вырабаў. Гэта невялікія аб’ёмы — усяго 20-30 тыс. тон, і яны ў сотні разоў меншыя, чым былі некалькі гадоў таму», — адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, па словах Васіля Седзін, у гэтым годзе Беларусь зможа пусціць на экспарт 100 тыс. тон жытняй, 50 тыс. тон пшанічнай мукі, 15 тыс. тон ячневых і сем — восем тысяч тон аўсяных крупаў.

Как вам новость?
Головоломки