Мінсельгасхарч: кошты на грэчку могуць вырасці на 38,9%

28.04.2011 15:52
Архив Редакция

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі 28 красавіка паведаміў, што ў 2011 годзе закупачныя цэны на грэчку, цукровыя буракі, кукурузу і жывёлагадоўчую прадукцыю могуць вырасці. Паводле яго слоў, закупачная цана на грэчку павінна быць не ніжэй за 2,5 млн. рублёў за тону, у той час як цяпер яна складае 1,8 млн. рублёў. Гэта значыць рост можа скласці 38,9%.

Пры гэтым у 2011 годзе цэны закупкі раслінаводчай прадукцыі ўжо выраслі ў параўнанні з 2010 годам на 27-43%. Васіль Паўлоўскі распавёў, што ад павышэння цэн на цукар ў 2011 годзе выйгралі толькі перапрацоўчыя прадпрыемствы, але сельгасарганізацыі таксама маюць права на частку выручкі. Кошты ж на жывёлагадоўчую прадукцыю могуць вырасці ў выпадку падаражэння камбікорму, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, негатыўным фактарам з’яўляецца тое, што ў Беларусі кошты на шэраг пазіцый прадукцыі раслінаводства ніжэйшыя, чым у сумежных дзяржавах. Намеснік міністра паабяцаў уносіць прапановы па павышэнні закупачных цэн на дадзеную прадукцыю ўраджаю 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки