Мінсельгасхарч: сёлета Беларусь будзе забяспечана збожжам ў дастатковым аб'ёме

03.08.2010 16:16
Архив Редакция

У 2010 годзе Беларусь будзе забяспечана збожжам ў дастатковай колькасці. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі. Па словах прадстаўніка міністэрства, у гэтым годзе мяркуецца намалаціць 7,5 — 7,6 млн. тон збожжа з дапамогай сельгаспрадпрыемстваў і каля 500 тыс. тон з дапамогай насельніцтва (без уліку кукурузы). "Плошчы пасеву кукурузы плануецца пашырыць да 200 тыс. гектараў", — адзначыў намеснік міністра.

Паводле дадзеных мінсельгасхарчу, на 3 жніўня ўжо ўбрана 67% запланаванага аб’ёму збожжавых і зернебабовых культураў, намалочана пяць мільёнаў тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці па рэспубліцы 30,6 цэнтнера з гектара. Паніжэнне ўраджайнасці, на думку Васіля Паўлоўскага, звязана з менш доўгім вегетацыйным пэрыядам раслін. У гэтым годзе ўраджайнасць прыкладна на 8,7 цэнтнера з гектара ніжэйшая ў параўнанні з 2009 годам, перадае БелТА.

Лідарамі па тэмпах уборкі сталі Гомельская і Магілёўская вобласці, дзе збожжавыя і зернебабовыя скошаны больш чым на 80% уборачнай плошчы. У Берасцейскай вобласці ўбрана каля 70% збожжавых і зернебабовых, а ў Віцебскай, Мінскай і Гарадзенскай — каля 60%.

Васіль Паўлоўскі падкрэсліў, што сёлета назіраецца «неаднароднасць размеркавання тэмпературных рэжымаў». У сувязі з ўмовамі надвор’я Берасцейская і Гомельская вобласці пачалі прыбіраць яравы рапс з 1 жніўня, хаця звычайна гэтую культуру прыбіраюць у канцы жніўня — пачатку верасня. Праз 15-20 дзён плануецца пачаць масавую ўборку яравога рапсу. У Гомельскай вобласці стаіць засуха, праз якую падзенне ўраджайнасці ў рэгіёне склала 1,2-1,6 цэнтнера з гектара. У кошт дзяржзаказу паступіла больш за палову запланаванай колькасці збожжа.

Как вам новость?
Головоломки