Мінск апынуўся ў ТОП-50 дарагіх гарадоў свету

18.10.2010 16:22
Архив Редакция

Мінск апынуўся на 41 месцы ў ТОП-50 дарагіх гарадоў свету. Дадзены рэйтынг склала кансалтынгавая кампанія Colliers International па кошце офіснай нерухомасці. Па дадзеных кампаніі, максімальныя стаўкі на офісныя памяшканні ў Мінску ў чэрвені гэтага года (замеры праводзяцца два разы на год), дасягалі 42,2 даляра за квадратны метр у месяц.

Па дадзеным паказчыку беларуская сталіца абагнала Мюнхен, Дубаі, Лос Анджэлес, але адстала ад Кіеву (44,6 даляра за квадратны метр на месяц), перадае навіновы партал ale.by.

На першым месцы ў сусветным рэйтынгу апынуўся Ганконг з максімальнай стаўкай 161,42 даляра за квадратны метр. А ў рэгіёне EMEA (Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка) лідзіруючую пазіцыю займае Лондан — 129,58 даляра за квадратны метр.

Как вам новость?