Мінскі ашуканец "сядзе" на сем гадоў за крадзеж грошай КДБ

18.03.2011 15:13
Архив Редакция

Суд Першамайскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд былому кіраўніку ТАА "Видеопечать". Па дадзеных следства, ашуканец завалодаў сродкамі шэрагу арганізацый (у тым ліку Камітэту дзяржбяспекі Беларусі) на агульную суму звыш 600 млн. рублёў. Суд прысудзіў мужчыну да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.

Сярод пацярпелых ад рук махляра, акрамя КДБ, фігуруюць таксама Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, ТДА «Мультысофт», ЗП «Саміт Тэкноладжыз», УП Гандлёвы дом «Гарызонт». Акрамя таго, мужчыну таксама прызналі вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведаміла оперупаўнаважаная па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Па дадзеных следства, на працягу трох гадоў асуджаны, будучы службовай асобай і злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, учыняў крадзяжу па прынцыпе фінансавай піраміды. Махляр пералічваў на рахункі падкантрольных яму псеўдапрадпрымальніцкіх структур сродкі, якія паступалі на адрас ТАА «Видеопечать» за пастаўкі камп’ютарнай тэхнікі, перадае БелТА.

Кіраўнік ТАА «Видеопечать», ведаючы аб вялікай крэдыторскай запазычанасці кампаніі, буйных асабістых дагаворных абавязальніцтвах перад фізічнымі асобамі і банкамі, набываў па дамовах тэхніку, не разлічваўся за яе з пастаўшчыкамі і не пастаўляў яе заказчыкам. Атрыманыя грашовыя сродкі махляр абнаяўніваў праз адмыслова створаныя для гэтых мэтаў фірмы і выкарыстаў па ўласным жаданні.

Больш за тое, мужчыну прызналі вінаватым у крадзяжы ашуканскім шляхам грашовых сродкаў шэрагу беларускіх банкаў, дзе ён браў крэдыты. Сярод пацярпелых банкаў — ЗАТ «БТА Банк», ААТ «Прыёрбанк», ААТ «Белінвестбанк», філіял «Белгазпрамбанка».

Как вам новость?