Мінск да 2030 году пашырыцца на 30 тыс. гектараў

12.03.2010 10:31
Архив Редакция

Тэрыторыя Мінска да 2030 году пашырыцца больш чым на 30 тыс. гектараў, паведаміў старшыня Мінскага райвыканкама Пётр Ярмаш на паседжанні Мінаблвыканкаму, на якім разглядалася пытанне развіцця Мінскага раёна. “Па апошніх разліках, у сувязі з карэктоўкай генплана сталіцы пад развіццё горада адыдзе каля 31 тыс. гектараў зямлі Мінскага раёна”, — распавёў Пётр Ярмаш.

“Яшчэ чатыры тысячы гектараў адыдзе пад развіццё горада ў адпаведнасці з указам № 64, — адзначыў старшыня Мінскага райвыканкама. — У выніку прысталічны раён да 2015 года можа паменшыцца на шэсць-сем тысяч гектараў, а да 2030 году — на 35 тыс. гектараў».

Пётр Ярмаш паведаміў, што таксама зменяцца межы шэрагу сельсаветаў, у тым ліку Навадворскага, Сенненскага, Шчомысліцкага, што пацягне памяншэнне земляў сельскагаспадарчага прызначэння. “За апошнія тры гады да Мінска ўжо адышло 2,8 тыс. гектараў сельгасугоддзяў“, — сказаў старшыня, паведамляе БелТА.

“Мінскі раён — самы буйны і густанаселены ў рэспубліцы, валаўтваральны для Мінскай вобласці. Тут размешчана 18 сельскіх саветаў, мястэчка гарадскога тыпу Мачулішчы, горад Заслаўе (усяго 363 населеныя пункты, 324 дачныя пасёлкі і садоўніцкія таварыствы), пражывае звыш за 170 тыс. чалавек”, — нагадаў Пётр Ярмаш.
 

Как вам новость?
Головоломки