Мінск далучыцца да "Еўрапейскіх гарадоў супраць наркотыкаў"

03.09.2010 08:56
Архив Редакция

Сёння, другога верасня, Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб уступленні Мінску ў члены вядучай міжнароднай некамерцыйнай грамадскай арганізацыі «Еўрапейскія горада супраць наркотыкаў» (ECAD), у якую ўваходзяць 265 гарадоў з 30 краін Еўропы.

Па словах загадчыцы аддзялення прафілактыкі ВІЧ/СНІД гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Марыны Вараксы, ECAD створана больш за 30 гадоў таму па ініцыятыве мэраў 11 еўрапейскіх гарадоў. ECAD, грунтуючыся на канвенцыях ААН, імкнецца аб’яднаць намаганні гарадоў — членаў арганізацыі ў барацьбе з незаконным распаўсюджваннем наркотыкаў і звязанымі з імі сацыяльна-грамадскімі праблемамі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Уступленне Мінску ў члены ECAD дае магчымасць рэалізоўваць эфектыўныя інавацыйныя прафілактычныя праграмы, якія дазваляюць стабілізаваць рост наркаспажывання. Таксама дзякуючы ўдзелу ў ECAD Мінск будзе пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне прафілактыкі наркаманіі і распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і распрацоўваць інавацыйныя праекты і мерапрыемствы пры фінансавай падтрымцы ECAD.

Как вам новость?