Мінск і Ерусалім маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы

01.12.2010 16:02
Архив Редакция

Беларусь і Ізраіль плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта сёння, 1 снежня, ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Івана Бамбізы, кіраўніцтва міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і дэлегацыі міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Ізраіля.

«Беларусь зацікаўленая ў пастаўках у Ізраіль мяса буйной рагатай жывёлы, яек, півававарнага соладу, мінеральнай і пітной вады, шакаладу, спірту. Рэспубліка зацікаўлена таксама выходзіць і на іншыя знешнія рынкі збыту праз Ізраіль», — цытуе Івана Бамбізу БелТА.

У сваю чаргу, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Ізраіля Шалом Сімхон адзначыў, што Ізраіль гатовы ўдзельнічаць у мадэрнізацыі беларускіх сельскагаспадарчых вытворчасцяў, пастаўляючы ў рэспубліку высакаякаснае абсталяванне.

Шалом Сімхон таксама станоўча адрэагаваў на прапанову беларускага боку па пашырэнні асартыменту адпраўляных у Ізраіль беларускіх тавараў, павелічэнню беларускага экспарту ў Ізраіль. «Ізраільскія кампаніі бачаць магчымасці плённага супрацоўніцтва з беларускім АПК», — сказаў ізраільскі міністр, адзначыўшы пры гэтым важнасць такога супрацоўніцтва.

Как вам новость?
Головоломки