Мінскі канцэрт Scorpions перанеслі на 29 красавіка

20.04.2010 10:25
Архив Редакция

Запланаваны на 20 красавіка канцэрт легендарнага нямецкага рок-гурта Scorpions, які павінен быў прайсці на "Менск-Арэне", пераносіцца на 29 красавіка. Пра гэта паведамілі ў канцэртным агенцтве Allstars.

Арганізатары выступу растлумачылі, што перанос звязаны з тым, што музыкі не паспелі прыляцець на мінскі канцэрт праз вулканічны попел над Еўропай, перадае «Наша Нiва».

Пры гэтым у канцэртным агенцтве падкрэслілі, што ўсе набытыя раней квіткі на канцэрт Scorpions застаюцца сапраўднымі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 19 красавіка авіязносіны ў 17 еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Нямеччыне, былі паралізаваныя праз аблокі і вулканічны попел, выкінуты вулканам у Ісландыі. Чакаецца, што авіярэйсы па Еўропе будуць адменены і 20 красавіка.

Как вам новость?
Головоломки