Мінск паступова перавядуць на водазабеспячэнне з падземных крыніцаў

21.09.2010 14:55
Архив Редакция

Мінск паэтапна перавядуць на водазабеспячэнне з падземных крыніцаў. Па словах міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзіміра Белахвостава, да 2016 года на гэтыя мэты накіруюць 312 млрд. рублёў. "Для горада гэта вельмі значнае мерапрыемства. Нарэшце Мінск будзе піць ваду з артэзіянскіх свідравін", — паведаміў міністр, каментуючы праект дзяржпраграмы "Чыстая вада" на 2011-2015 гады.

Уладзімір Белахвостаў расказаў, што за апошнія пяць гадоў забяспечанасць насельніцтва Беларусі цэнтралізаваным водазабеспячэннем павялічылася на 6,8% і дасягнула 86% па краіне. «А гэта 8,3 млн. чалавек», — удакладніў міністр. Па забяспечанасці насельніцтва пітной вадой, згодна з дакладам ПРААН, Беларусь уваходзіць у групу 34 краін, насельніцтва якіх мае стоадсоткавы ўстойлівы доступ да палепшаных крыніц вады, перадае БелТА.

Па праграме «Чыстая вада» на 2006-2010 гады ўведзены ў эксплуатацыю 252 аб’екты водазабеспячэння і водаадводу, у тым ліку 82 станцыі абезжалезьвання, 15 водазабораў, 49 ачышчальных збудаванняў. На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы ўжо выдаткавана каля 730 млрд. рублёў.

Белахвостаў: 1,4 млн. беларусаў не маюць цэнтралізаванага водазабеспячэння

Па словах міністра ЖКГ, некаторыя пытанні ў гэтай галіне яшчэ засталіся нявырашанымі. Напрыклад, цэнтралізаваным водазабеспячэннем не забяспечана каля 1,4 млн. чалавек, у тым ліку 1,1 млн. чалавек сельскага насельніцтва. Каля двух мільёнаў чалавек выкарыстоўваюць ваду з утрыманнем жалеза вышэйшым за санітарную норму 0,3 мг/л. Па сваім тэхнічным стане ў тэрміновай замене маюць патрэбу каля 8% водаправодных і 5% каналізацыйных сетак. Таксама неабходна рэканструяваць 227 ачышчальных збудаванняў каналізацый з ужываннем сучасных тэхналогій і абсталявання для ачысткі.

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, у сваю чаргу, адзначыў, што рэалізацыя дзяржпраграмы дазволіла Беларусі «зрабіць значны рух наперад» у галіне забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой, удасканалення сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення. «Прадстаўлены праект дзяржпраграмы «Чыстая вада» на 2011-2015 гады распрацаваны з улікам аналізу існай сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення і з’яўляецца працягам праграмы на 2006-2010 гады», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Как вам новость?
Головоломки