Мінск развітваецца з былым мэрам Міхаілам Паўлавым

08.06.2010 12:40
Архив Редакция

У Мінску сёння, восьмага чэрвеня, у акруговым Доме афіцэраў з 11:00 да 13:00 праходзіць развітанне з былым мэрам сталіцы Міхаілам Паўлавым, які памёр шостага чэрвеня на 58-м годзе жыцця. Пасля цырымоніі развітання труну з целам былога старшыні Мінгарвыканкама перавязуць у Дом міласэрнасці. Пахаваюць Міхаіла Паўлава ў другой палове дня на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінску.

Міхаіл Паўлаў кіраваў Мінгарвыканкамам з сакавіка 2000 па чэрвень 2009 года. За гэты перыяд, пакуль ён быў мэрам, сталіца кардынальна змянілася. Яшчэ ў 2000 годзе не было будынкаў, якія цяпер шмат у чым з’яўляюцца візітнай карткай Мінску. Напрыклад, новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, новага чыгуначнага вакзала, футбольнага манежа і іншых, паведамляюць «Беларускія навіны».

Мінск да Паўлава і пасля

Перад прызначэннем кіраўніком Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў займаў аналагічную пасаду ў Баранавічах. У 2001 годзе, калі ён падводзіў вынікі першага года работы, адзначыў, што праблемы ў маленькім горадзе, па сутнасці, не адрозніваюцца ад праблемаў сталіцы. Толькі маштаб не той. І адразу паведаміў, што будзе ўжываць «сістэмны падыход у вырашэнні праблемаў горада».

У 2001 годзе былі рэканструяваны цэнтральная частка горада, участак праспекта Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да вуліцы Казлова, плошча Якуба Коласа. У 2002 годзе ў Мінску завяршыўся мантаж апошняй аркі крытага футбольнага манежа. У гэтым жа годзе Мінгарвыканкам задумаў рэканструкцыю тэатра Янкі Купалы, але праект шмат разоў адкладаўся. Магчыма, працы пачнуцца сёлета.

У 2003 годзе быў адкрыты абноўлены кінатэатр «Цэнтральны», які з траўня 2001 года знаходзіўся на рамонце. Пазней на месцы старой «Беларусі» ўзвялі сучасны мультыплекс, «Партызан» ператварыўся ў Дом кіно, а непапулярны «Кіеў» — у першы ў краіне 3D-кінатэатр.

Перад самым Новым 2004 годам, 30 снежня, адкрылася другая чарга чыгуначнага вакзалу. Першая была ўведзена ў эксплуатацыю за два гады да гэтага — яна ўключыла ў сябе галоўны вестыбюль, касы, залы чакання, камеры захоўвання, пераход да цягнікоў і падземны тунэль з выхадам на Прывакзальную плошчу.

Пры мэры Міхаіла Паўлаве ў пачатку 2004 года пачало кардынальна мяняцца аблічча плошчы Незалежнасці. Тут пачалося будаўніцтва падземнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Сталіца». Да кастрычніка 2005 года ўвялі ў эксплуатацыю паркінг. Першых пакупнікоў «Сталіца» прыняла ў пачатку 2007 года. У 2005 годзе ў Мінску пабудавалі першы ў краіне гіпермаркет — «Гіпа» на праспекце Ракасоўскага.

Сёмага лістапада 2005 года з удзелам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адкрыліся тры новыя станцыі Мінскага метрапалітэна — Аўтазаводская лінія ў заходнім кірунку прырасла станцыямі «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная горка». Адначасова працягваліся работы на Маскоўскай лініі ў бок Уручча і пачалася падрыхтоўка да пракладкі тунэлю на Паўднёвы-Захад.

Яшчэ чатыры гады таму ў Мінску гарачую ваду адключалі на месяц

У 2006 годзе ў сталіцы адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі. У гэтым жа годзе пачалі яшчэ адзін маштабны праекту — рэканструкцыю тэатра оперы і балета. Амаль тры гады трупа тэатра качавала па гастролям і чужых сцэна, вярнуўшыся ў абноўлены будынак у пачатку 2009 года.

Таксама ў гэтым годзе адбылася, здавалася б малазначная, але вельмі прыемная падзея для мінчукоў. Мэр Міхаіл Паўлаў сказаў, што мінчукі не павінны працяглы перыяд цярпець нязручнасці ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ на цеплавых сетках. Адключаць гарачую ваду з 2006 года сталі на тэрмін не больш за два тыдні. Раней без вады жылі месяц.

У 2007 годзе сталічнага гораданачальніка аштрафаваў інспектар ДАІ — кіроўца машыны мэра і сам Міхаіл Паўлаў ехалі, не прышпіліўшыся. Як распавядаў аб гэтым выпадку тагачасны міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, кіраўнік Мінгарвыканкама прэтэнзій да работніку ДАІ не меў.

Таксама ў гэты год зноў падоўжылася мінскае метро. Сёмага лістапада былі ўрачыста адкрыты дзве новыя станцыі Маскоўскай лініі — «Уручча» і «Барысаўскі тракт». У пачатку верасня адкрылася яшчэ адзін гатэль — пяцізоркавая «Еўропа», затым былі пабудаваныя «Вікторыя» і Crowne Plaza Minsk.

Лекары паставілі Паўлаву дыягназ: пухліна галаўнога мозгу

У красавіку 2008 года пачалася капітальная рэканструкцыя будынка Белдзяржцырка, якое да гэтага часу ўжо было пераведзена ва ўласнасць горада, а ўздоўж Свіслачы была пабудавана 23-кіламетровая веладарожка.

Канец года быў адзначаны пераразаннем чырвонай стужачкі на чарговым спартыўным аб’екце. Першым з аб’ектаў культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» быў адкрыты веладром. А ўжо ў канцы 2009 года адкрылася «Мінск-Арэна». Аднак самога цяжка хворага гораданачальніка на адкрыцці не было. Гарадскія ўлады прадстаўляў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Аднак постфактум за ўклад у будаўніцтва «Мінск-Арэны» Міхаіл Паўлаў быў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. Акрамя таго, Паўлаву было прысуджана званне ганаровага грамадзяніна Мінску.

Шостага красавіка 2009, Міхаіл Паўлаў адчуў на працы моцныя галаўныя болі, і яго даставілі ў шпіталь. Лекары выявілі ў яго пухліну галаўнога мозгу. Як перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Паўлаў перанёс дзьве аперацыі. Першую аперацыю, пасля якой былы мэр Мінску прайшоў курс рэабілітацыі за межамі Беларусі, яму зрабілі ў красавіку мінулага года.

Рашэнне аб правядзенні Міхаілу Паўлаву паўторнай аперацыі на галаўным мозгу лекары прынялі пасля праведзенага ў пачатку верасня 2009 г. абследавання ў сувязі з пагаршэннем стану яго здароўя. У чэрвені 2009 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Міхаіла Паўлава ад пасады кіраўніка Мінгарвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки