Мінскі школьнік зарабляў, прадаючы "клубнічку"

31.03.2010 17:50
Архив Редакция

Каля года 17-гадовы школьнік адной з мінскіх школ зарабляў, прадаючы дыскі з парнаграфічным зместам. Факт гандлю быў выяўлены супрацоўнікамі аддзела наркакантролю і процідзеянні гандлю людзьмі Цэнтральнага РУУС сталіцы шляхам правядзення кантрольнай закупкі.

«У выніку ў прадпрымальнага падлетка, які падзарабляў на кропцы рынка «Лебядзіны», было выяўлена 35 дыскаў з падазроным зместам. Прадаваў ён свае дыскі па 20 тыс. рублёў, купляў удвая танней, дзе менавіта цяпер высвятляецца, розніцу, зразумела, забіраў сабе. Зарабляў не часта, па — выходных», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Канфіскаваная ў падлетка відэапрадукцыя была перададзена для вытворчасці адпаведнай экспертызы, і ўжо праз суткі па палове дыскаў эксперты далі адназначнае заключэнне — парнаграфія.

«Выраб, або захоўванне з мэтай распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў і малюнкаў ці іншых прадметаў у адпаведнасці арт. 343 Крымінальнага Кодэкса Беларусі прадугледжвае вельмі сур’ёзнае пакаранне, не гледзячы на ўзрост», — распавялі ў міліцыі.

Зараз школьніку за нестандартны «заробак» пагражае шэсць месяцаў арышту ці двухгадовыя прымусовыя выпраўленчыя працы, а таксама штамп пра асуджанасць.

Как вам новость?
Головоломки