Мінскі школьнік засняў сваё самагубства на мабільнік

15.04.2010 09:42
Архив Редакция

Дзявятага красавіка ў другой палове дня вучань дзявятага класа адной з мінскіх школ 1994 года нараджэння павесіўся ў ванным пакоі сваёй кватэры на бялізнавай вяроўцы. Сваё самагубства школьнік засняў на камеру мабільнага тэлефона, які ён усталяваў побач з месцам суіцыду, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў.

Прадстаўнік пракуратуры таксама распавёў, што поруч з падлеткам ніякай перадсмяротнай цыдулкі не знайшлі, а цела яго з анучавай маскай на галаве знайшла маці, перадае БелТА.

«У наш час пракуратура Маскоўскага раёна Мінска ўдакладняе ўсе акалічнасці падзеі. Высветлена, што падлетак раней ужо здзяйсняў дзве спробы суіцыду, якія таксама спрабаваў зняць на камеру. Сям’ю нябожчыка можна назваць добрай», — дадаў Сяргей Балашев.

Как вам новость?