Мінскі СІЗА "Валадарка" перанясуць у Калядзічы да 2015 года

09.06.2010 12:25
Архив Редакция

Новы следчы ізалятар будзе пабудаваны ў прамысловай зоне "Калядзічы". Указ аб пачатку яго будаўніцтва падпісаў прэзідэнт Беларусі. СІЗА № 1 пабудуюць замест гэтага, размешчанага ў знакамітым Пішчалаўскім замку па вуліцы Валадарскага.

Акрамя самога ізалятара, там таксама размесціцца рэспубліканская агульнасаматычныя бальніца, піша «Ежедневник».

Як адзначаецца ва ўказе, будаўніцтва будзе весціся ў дзве чаргі. Спачатку ў 2010-2011 гадах пабудуюць рэспубліканскую агульнасаматычную лякарню, а таксама інжынерную і транспартную інфраструктуру да яе. Сам следчы ізалятар пабудуюць на працягу 2012-2015 гадоў.

Заказчыкам будаўніцтва пэнітэнцыярнай ўстановы выступіць МУС Беларусі, а будаваць аб’ект будзе ААТ «Мінскпрамбуд».

Як толькі СІЗА № 1 пераедзе ў «Калядзічы», Пішчалаўскі замак перададуць Мінску. Каб прыцягваць турыстаў, яго адрэстаўруюць, і ён будзе выкарыстоўвацца як помнік архітэктуры. У якасці магчымых варыянтаў разглядаецца пытанне аб арганізацыі ў сценах замка экзатычнага гатэлю.

Как вам новость?
Головоломки