Мінск увайшоў у дзясятку самых прывабных месцаў Усходняй Еўропы

31.07.2010 15:17
Архив Редакция

«Lonely Planet», які з'яўляецца найбуйнейшым сусветным даведнікам, уключыў Мінск у дзесятку найбольш прывабных месцаў адпачынку ва Усходняй Еўропе, аддаўшы беларускай сталіцы дзясятае месца. На думку складальнікаў рэйтынгу, «Мінск амаль напэўна здзівіць вас». 

«Сталіца Беларусі, насуперак свайму паныламу на слых імені, уяўляе сабой уражальна прагрэсіўнае і сучаснае месца. Тут стыльныя кавярні, рэстарацыі з wi-fi, перапоўненыя бары і начныя клубы спаборнічаюць за вашу ўвагу. Сушы-бары і карцінныя галерэі размяшчаюцца ў цэнтры горада, цалкам перабудаваным у адпаведнасці з густамі Сталіна. У горадзе параўнальна мала традыцыйных уікавостак, затое — незлічоная іх колькасць для тых, хто зачараваны савецкім перыядам, а таксама мноства месцаў, якія дазваляюць адчуць сябе як дома і пабавіцца, калі ў горад прыходзіць ноч», — адзначылі ў «Lonely Planet». 
Першае месца ў рэйтынгу атрымалі Юлійскія Альпы, якія знаходзяцца ў Славеніі. За імі размясціліся: сталіца Босніі і Герцагавіны Сараева, харвацкі востраў Млет, малдаўскі гісторыка-археалагічны комплекс Стары Орхей, сталіца Эстоніі Талін, чэшскі замак Локет, польскі горад Торунь, славацкі Ждзяр і сталіца Латвіі Рыга.

Как вам новость?