Мінск узнавіў усе авіярэйсы

22.04.2010 16:53
Архив Редакция

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" 22 красавіка аднавіў выкананне ўсіх авіярэйсаў. Пра гэта паведамілі ў даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта. Разам з гэтым, як заявілі ў еўрапейскім авіядыспетчарскім агенцтве Eurocontrol, 22 красавіка авіязносіны ў Еўропе павінны аднавіцца амаль на 100%.

Вялікая частка авіякампаній аднавіла унутрыеўрапейскія палёты ўжо 21 красавіка, аднак дзясяткі тысячаў людзей па ўсім свеце па-ранейшаму чакаюць сваіх адкладзеных рэйсаў, што было выклікана воблакам вулканічнага попелу ад вывяржэння ісландскага вулкана Эйяфьятлайокудль, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, большасць усіх рэйсаў у Еўропу з Беларусі была адменена з 17 па 21 красавіка. Ажыццяўляліся палёты толькі на ўсход на невялікіх вышынях, у прыватнасці, у Маскву і Санкт-Пецярбург.

Как вам новость?
Головоломки