Мінск займае ў СНД сёмае месца па разрыве заробкаў з рэгіёнамі

06.06.2011 14:40
Архив Редакция

Беларусь з'яўляецца сёмай у спісе краін СНД, дзе назіраюцца вялікія разрывы паміж заробкамі ў сталіцах і рэгіёнах. Такія дадзеныя паведаміў Міждзяржаўны статыстычны камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Складзены рэйтынг паказвае ўзровень дыспрапорцыі ў размеркаванні даходаў унутры кожнай з краін.

Першае месца ў спісе атрымаў Душанбэ (Таджыкістан) — тут намінальныя зарплаты ў 2010 годзе былі ў сярэднім на 97% большыя, чым у цэлым па краіне. За межамі сталіцы ўзровень заробкаў вельмі нізкі, у асноўным жыхары рэгіёнаў забяспечваюць сябе з дапамогай падсобных гаспадарак, паведамляе РИА «Новости».
Рейтинг СНГ по зарплате в столицах и регионах.jpg
Другі радок рэйтынгу займае Масква, дзе заробак на 91% вышэйшы, чым у цэлым па Расіі. Таму ў Маскву прыязджаюць на заробкі жыхары рэгіёнаў РФ. Трэцяе месца заняў Кіеў — тут заробкі на 53% перавышаюць сярэднія па Украіне.

На апошнім, дзявятым месцы ў рэйтынгу знаходзіцца Ерэван. Тут разрыў у заробках з сярэднім паказчыкам па Арменіі складае 10%. Сёмае і восьмае месца занялі Мінск (31%) і Кішынёў (25%) — у Беларусі і Малдове зарплаты ў большай частцы эканомікі рэгулюе дзяржава.

Па словах экспертаў, узровень разрыву ў даходах сталіц і рэгіёнаў яшчэ не сведчыць аб узроўні развіцця краіны, а хутчэй паказвае ўнутраную структуру размеркавання даходаў. У адных дзяржавах грашовыя патокі канцэнтруюцца вакол сталіц, у іншых — не так прыкметна.

З цягам часу ўзровень разрыву ў заробках практычна не змяняецца, таму вынікі 2010 года ўяўляюць сітуацыю на бліжэйшыя гады.

Как вам новость?
Головоломки