Мінскі завод вінаградных він пачаў пастаўляць алкаголь у Еўрасаюз

25.08.2010 15:31
Архив Редакция

ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він" (МЗВВ) пачатаў экспартныя пастаўкі ў краіны Еўрасаюза. Прадпрыемства падпісала гадавы кантракт з Літвой на пастаўку больш як 300 тыс. бутэлек лікёра-гарэлачнай прадукцыі. Першая партыя з 20 тыс. бутэлек настойкі "Налiбокi" ўжо адпраўленая, паведаміў дырэктар завода Дзяніс Мароз.

Выпуск настойкі горкай «Налiбокi» быў пачаты ў снежні 2009 года на берасцейскім філіяле МЗВВ. У ліку асноўных пераваг настоек «Налiбокi» Дзяніс Мароз адзначыў выкарыстанне пры вырабе арыгінальных спрадвечна беларускіх рэцэптураў на аснове траў, а таксама дызайн бутэлькі, аформленай ў нацыянальным стылі. Гэта ацанілі і літоўскія партнёры, склаўшы гадавы кантракт на пастаўку, перадае БелТА.

На думку спецыяліста, літоўскі рынак лікёра-гарэлачнай прадукцыі ацэньваецца экспертамі як адзін з самых складаных у Балтыйскім рэгіёне для ўваходу новага тавару. Яшчэ з часоў СССР на тэрыторыі Літвы існуюць магутныя прадпрыемствы, якія вырабляюць якасны алкаголь у вялікай колькасці і па прымальных коштах. Тым не менш, літоўскі бок ахвотна купляе беларускую прадукцыю.

«Выхад «Налiбокi» на знешні рынак ўсяго праз паўгады пасля запуску ў вытворчасць — вынік, безумоўна, паспяховы, — падкрэсліў Дзяніс Мароз. — Гэта вельмі хутка. І ўсю новую прадукцыю завода мы будзем старацца выводзіць на экспарт у такія ж тэрміны».

Па словах Дзяніса Мароза, завод плануе значна пашырыць геаграфію экспартных паставак. «У найбліжэйшай будучыні прадукцыя МЗВВ зойме годнае месца не толькі на постсавецкай прасторы — у Расіі, Украіне, Казахстане, але і ў іншых краінах Балтыі, Германіі, Галандыі», — лічыць дырэктар кампаніі.

Как вам новость?