Мінск зноў апынуўся перад пагрозай затаплення

23.08.2010 14:59
Архив Редакция

Дзяржаўтаінспекцыя Мінску інфармуе жыхароў і гасцей сталіцы аб тым, што ў сувязі з пагаршэннем умоваў надвор'я ў Мінску павялічылася небяспека затаплення праезнай часткі. Так, паводле паведамленняў ДАІ, пад пагрозай затаплення знаходзяцца плошча Перамогі, скрыжаванне праспекта Незалежнасці з вуліцай Леніна, праспекта Пераможцаў з вуліцай Ігнаценкі, праспект Пераможцаў у раёне Палаца спорту і іншыя месцы.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, у найбліжэйшыя суткі ў Мінску чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца.

У цэлым па рэспубліцы спецыялісты Рэспубліканскага Гідраметцэнтра прагназуюць падзенне атмасфернага ціску, кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя злівы, і навальніцы.

Как вам новость?