Мінск зноў затапіла зліва

30.06.2011 09:24
Архив Редакция

У сераду ўвечары, 29 чэрвеня, праз зліву, якая абрынулася на беларускую сталіцу, некаторыя вуліцы Мінску ў чарговы раз апынуліся затопленыя. Так, падтапленні зафіксаваныя на некаторых участках праезнай часткі ў раёне праспекта Пераможцаў, Незалежнасці, Дзяржынскага, вуліцы Няміга.

Паведамляецца аб тым, што ў раёне Лагойскага тракту з-за моцных ліўневых патокаў сталі трамваі. Такая ж сітуацыя складалася з грамадскім транспартам па вуліцы Ціміразева.

Між тым, памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі распавёў, што паведамленняў аб істотных падтапленнях вуліц і аб спыненні руху транспарту ў МНС не паступала, перадае БелТА.

Віталь Дэмбоўскі не выключыў, што на асобных участках вуліц ўзровень вады мог дасягнуць краю бардзюраў. Паводле яго слоў, падобная сітуацыя не з’яўляецца надзвычайнай і не прыводзіць да парушэнняў руху транспарту.

Как вам новость?
Головоломки