Мінскае "Дынама" будзе гуляць у КХЛ у дывізіёне Тарасава

19.07.2010 13:03
Архив Редакция

Прэзідэнт КХЛ Аляксандр Мядзведзеў паведаміў, што мінскае "Дынама" ў наступным сезоне будзе выступаць у дывізіёне Тарасава. Такое рашэнне звязана з уключэннем у лігу каманды з Попрада.

«Вырашылі ўключыць «Леў» у дывізіён Баброва, а мінскае «Дынама» такім чынам давялося перанесці ў дывізіён Тарасава», — растлумачыў Аляксандр Мядзведзеў у інтэрв’ю «Спорт-Экспрэсу».

Как вам новость?