Мінскае "Дынама" рассталася з сямю хакеістамі-легіянерамі

03.05.2010 10:36
Архив Редакция

Прэс-служба хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) абвясціла пра расстанне з сямю легіянерамі, якія выступалі за каманду ў мінулым сезоне. Большасць гульцоў, які сышлі былі лідарамі дружыны. Сярод іх капітан каманды фін Віле Пелтанен і самы рэзультатыўны абаронца канадзец Дзюві Уэсткот. Абодва яны бралі ўдзел у Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які прайшоў 30 студзеня на "Мінск-Арэне".

І калі сыход Пелтанена, мяркуючы па выказваннях новага генеральнага дырэктара «Дынама» Сяргея Каткова, быў прагназаваны (мінчукоў збянтэжыў стан здароўя ветэрана), то растанне з Уэстокотам стала для заўзятараў сюрпрызам, перадае БелТА. Бо зусім нядаўна кіраўнікі клуба, ды і сам хакеіст прызнаваліся, што хочуць працягнуць супрацоўніцтва, «Дынама» нават гатова было падаць няню для нованароджанага дзіцяці хакеіста. Але ў выніку Уэсткот, які набраў 22 (3+19) ачкі ў 55 матчах чэмпіянату КХЛ (пры паказчыку карыснасці «нуль»), аддаў перавагу швейцарскаму «Цюрых», дзе ягоны заробак будзе значна ніжэйшы, чым у Мінску.

Віле Пелтанен з 26 (6+20) баламі ў 51 матчы чэмпіянату КХЛ стаў трэцім бамбардзірам каманды, а ў складзе зборнай Фінляндыі ў чацвёрты раз за кар’еру выйграў алімпійскі медаль.

«Некаторыя расстанні бываюць вельмі цяжкімі. Пелтанен стаў сапраўдным лідарам «Дынама» як на пляцоўцы, так і па-за ёй. Рашэнне па Пелтанену далося трэнерскаму штабу і кіраўніцтву асабліва нялёгка. Вялікае пытанне — падышоў бы ён стылю абноўленай каманды. Пасля шматлікіх кансультацый мы прынялі рашэнне не працягваць кантракт з Віле. ХК «Дынама-Мінск» хацеў бы асабліва адзначыць значны ўнёсак Пелтанена ў гульню клуба. Мы былі зацікаўленыя ў Уэсткоце і прапанавалі яму як мінімум салідны кантракт. Ён быў у курсе амбіцый сённяшняга «Дынама-Мінск» і спачатку выказаў жаданне працягнуць кантракт. Я ведаю, што і мінскія заўзятары жадалі б бачыць Уэсткота ў складзе абноўленай каманды. Аднак ягоны канчатковы выбар прадыктаваны не толькі меркаваннямі спартовага ці фінансавага характару», — растлумачыў кадравыя змены Сяргей Каткоў.

Как вам новость?
Головоломки