Мінскае "Дынама" выйшла ў лідары чэмпіянату КХЛ

16.09.2010 09:53
Архив Редакция

Хакеісты мінскага «Дынама» атрымалі трэцюю запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ. 15 верасня ў Новасібірску каманда Марэка Сікоры выйграла ў мясцовай "Сібіры" з лікам 4:2 (1:0, 3:0, 0:2). Гэтая вікторыя дазволіла мінчукам стаць лідарамі Заходняй канферэнцыі і падзяліць лідарства ў агульнай турнірнай табліцы чэмпіянату з "Сібір'ю". Абодва клубы набралі па дзевяць ачкоў пасля чатырох матчаў.

У Новасібірску шайбы закінулі: у гасцей — Джэф Плат (16.28, асістэнты — Андрэй Антонаў, Дэвід Неміроўскі), Андрэй Міхалёў (31/12, асістэнты — Сяргей Варламаў, Петэр Падградскі), Ёзэф Штумпел (31.36, пас — Максім Спірыдонаў), Давід Петрашэк ( 35.56, асістэнты — Дэвід Неміроўскі, Андрэй Міхалёў); у гаспадароў — Аляксандр Чэрнікаў (45.33, асістэнты — Уладзімір Тарасенка, Юры Пятроў), Аляксандр Кутузаў (48.34, асістэнты — Юрый Пятроў, Аляксандр Чэрнікаў).

Штрафны час: 8 («Дынама») — 6 («Сібір»).

Наступны матч «Дынама» правядзе 17 верасня ў Хабараўску супраць мясцовага «Амура».

Как вам новость?