Мінскага 22-гадовага зваршчыка абвінавачваюць у серыі згвалтаванняў

07.06.2010 13:05
Архив Редакция

Электразваршчык аднаго са сталічных прадпрыемстваў, якому споўнілася усяго 22 гады, абвінавачваецца ў серыі згвалтаванняў, учыненых ім у 2007-2009 гадах.

У пракуратуры Мінску расказалі, што пацярпелыя — гэта шэсць маладых жанчын. Прычым самая старэйшая з іх — 1977 года нараджэння, астатнія — 1980-1983 гадоў, перадае БелаПАН.

Абвінавачанне маладому злачынцу прад’яўлена адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу: 166 (згвалтаванне), 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару) і 296 (рабаванне).

Пракуратура Ленінскага раёна сталіцы, якая расследавала гэтую крымінальную справа, ужо накіравала матэрыялы ў суд.

Как вам новость?
Головоломки