Мінскага таксіста-забойцу затрымалі

26.08.2010 11:53
Архив Редакция

Мінская міліцыя затрымала кіроўцу аўтамабіля, які надоечы на смерць збіў рабочага дарожнай службы. Малады чалавек ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, а таксіст уцёк з месца ДТЗ. Аднак, ужо раніцай машыну з характэрнымі для аварыі пашкоджаннямі выявілі мінскія аператыўнікі.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзелу аператыўнага рэагавання і вышуку УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітры Шчэрба, машыну знайшлі на адной са станцыяў тэхабслугоўвання на значнай адлегласці ад месца ДТЗ. Гэта сведчыць аб тым, што мужчына наўмысна спрабаваў схаваць сваё аўто, паведамляе ОНТ.

Як высветлілася, віноўнік ДТЗ раней ужо быў судзімы, а здаўся толькі пасля ўгавораў сваякоў. Меру пакарання затрыманаму ў найбліжэйшы час прызначыць суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 25 жніўня прыкладна ў 00:45 на вуліцы Валгаградскай кіроўца таксоўкі здзейсніў наезд на 24-гадовага дарожнага рабочага, які знаходзіўся на праезнай частцы.

Как вам новость?
Головоломки