Мінская Дзяржаўтаінспекцыя шукае таксіста-забойцу

25.08.2010 14:19
Архив Редакция

Дзяржаўтаінспекцыя Мінску шукае кіроўцу таксі, які 25 жніўня прыкладна ў 00:45 здзейсніў наезд на 24-гадовага дарожнага працоўнага, што знаходзіўся на праезнай часткі, і з'ехаў з месца здарэння. Малады чалавек ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аўтамабіль Opel, за рулём якога быў невядомы кіроўца, рухаўся па вуліцы Валгаградскай з боку вуліцы Кнорына ў напрамку вуліцы Кядышкі. Насупраць дамоў 15-17 на пазначаным участку дарогі аўтамабіль збіў майстра дарожнай службы, які ў гэты час праводзіў дарожныя працы.

УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама просіць усіх відавочцаў, сведак і асобаў, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб месцы знаходжання дадзенага кіроўцы, паведаміць па тэлефонах: 222-08-40, 222-08-26, 222-25-13, 222-17-17 або 102.

Как вам новость?
Головоломки