Мінская мэрыя ацаніла шкоду ад выбуху ў метро

18.04.2011 17:26
Архив Редакция

Мінская мэрыя ацаніла шкоду ад выбуху ў сталічным метро 11 красавіка, у выніку якога 13 чалавек загінулі і каля 200 атрымалі раненні. Як паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васільеў, шкода, нанесеная сталічнай падземцы, папярэдне ацэньваецца ў чатыры мільярды рублёў. "Падлічылі папярэднюю суму шкоды прадпрыемству "Мінсктранс" — каля чатырох мільярдаў рублёў", — сказаў ён.

«Гэта выдаткі па аднаўленні рухомага саставу метро, а таксама станцый падземкі», — сказаў Ігар Васільеў, перадае БелТА.

Акрамя таго, метрапалітэн атрымаў страты ад прастою, паколькі першая лінія не працавала двое сутак пасля тэракту, дадаў прадстаўнік мэрыі. «Сталічныя транспартнікі панеслі расходы з-за вываду на лінію дадатковай колькасці аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў (на маршруты з прычыны часовага закрыцця метро выйшла каля 150 адзінак грамадскага транспарту)», — адзначыў Ігар Васільеў.

Як адзначыў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, агульная сума шкоды ад тэракту будзе вызначана пазней, калі з’явяцца дадзеныя аб аб’ёме фінансавых сродкаў, накіраваных на аказанне матэрыяльнай дапамогі пацярпелым, аплату бальнічных лістоў, рэабілітацыю ахвяр выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» і г.д.

Как вам новость?
Головоломки