Мінская міліцыя прадухіліла заказное забойства

17.05.2010 12:26
Архив Редакция

Мінскі абласны суд прысудзіў да працяглых тэрмінаў зняволення за падрыхтоўку заказнога забойства дырэктара і намдырэктара мінскіх камерцыйных структур. 31-гадовы Грушэўскі М.І. і 38-гадовы Астанін А.В. атрымалі па 12 і 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці адпаведна, паведамілі 17 траўня ў Генпракуратуры Беларусі.

«Следствам усталявана, што названыя асобы ў перыяд  з кастрычніка 2008 года па шостага сакавіка 2009 года на тэрыторыі Мінску, Дзяржынску і Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці здзейснілі падрыхтоўку да забойства  грамадзяніна С.», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Грушэўскі М.І. адчуваў непрыязнасць да пацярпелага  ў сувязі з яго неаднаразовымі зваротамі праз сваіх знаёмых у праваахоўныя органы з паведамленнямі пра яго незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У выніку падсудны ўступіў у злачынную змову з Астаніным А.В. і праз яго стаў шукаць выканаўцу забойства грамадзяніна С. за ўзнагароду.
Астанін А.В. прапанаваў чалавеку, які вінен яму суму 7,5 тыс. даляраў, за матэрыяльную ўзнагароду  ў памеры 15 тыс. даляраў асабіста або праз сваіх знаёмых  забіць  С. Пасля згоды гэтага чалавека здзейсніць забойства  заказчыкі прадставілі яму фатаграфіі і анкетныя дадзеныя пацярпелага.
«Злачынны намер Грушэўскага М.І. і Астаніна А.В. на забойства пацярпелага па найме не быў даведзены да канца па незалежных ад іх акалічнасцях, а менавіта ў сувязі з тым, што выканаўца паведаміў  пра іх злачынную задуму ў праваахоўныя органы», — адзначылі ў Генпракуратуры.
Грушэўскага і Астаніна затрымалі шостага сакавіка 2009 года на аўтадарозе Мінск-Дзяржынск ў аўтамашыне падчас канчатковага разліку з выканаўцам, які прад’явіў у якасці доказу здзейсненага ім забойства пашпарт пацярпелага.
Нягледзячы на непрызнанне абвінавачанымі віны, яна была цалкам даказана падчас папярэдняга следства і ў судовым паседжанні.
У адпаведнасці з прысудам, які ўжо ўступіў у законную сілу, з падсудных таксама  спагналі на карысць пацярпелага кампенсаванне маральнай шкоды ў суме дзесяць мільёнаў рублёў.

Как вам новость?
Головоломки