Мінская міліцыя правядзе рэйд па начных клубах

12.01.2011 13:28
Архив Редакция

У выходныя, 15-16 студзеня, міліцыя правядзе масавыя праверкі культурна-забаўляльных устаноў горада Мінску. Як паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама, гэта выклікана тым, што 12 студзеня ўступае ў сілу палажэнне КаАП — арт.17.12, згодна з якім ўладальнікаў начных клубаў могуць аштрафаваць, калі пасля 22:00 у іх установе будуць знаходзіцца непаўналетнія.

Гаспадарам начных клубаў будзе пагражаць штраф у памеры ад 0,35 да 1,75 млн. рублёў, перадае БелТА.

Ва УУС адзначылі, што раней правілы правядзення забаўляльных мерапрыемстваў таксама забаранялі знаходжанне непаўналетніх у начных клубах пасля 22:00, аднак фінансавае пакаранне за гэта не прадугледжвалася.

Как вам новость?
Головоломки