Мінская міліцыя раскрыла серыю крадзяжоў з элітных катэджаў

12.05.2010 11:18
Архив Редакция

Міліцыя затрымала двух жыхароў Мінску, якія падазраюцца ў здзяйсненні крадзяжоў з элітных катэджаў Цэнтральнага раёна сталіцы. Абодва злачынцы 25 і 30 гадоў аказаліся раней асуджанымі і непрацоўнымі. Супраць падазраваных узбуджана крымінальная справа па арт. 205 КК Беларусі («Крадзеж»). Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

З розніцай у пяць дзён двое маладых людзей пракраліся ў элітныя катэджы і здзейснілі крадзяжы, шкода ад якіх склаў больш за 90 млн. рублёў, распавялі ў міліцыі, дадаўшы, што ў абодвух выпадках гаспадары катэджаў былі дома.
«У першым выпадку злачынцы, адціснуўшы адвёрткай шклопакет, пракраліся ў ванны пакой, размешчаны на ніжнім паверсе дома. Пакуль гаспадары спалі на другім паверсе, зламыснікі грунтоўна абмацалі першы. Бралі ўсё, што лічылі каштоўным: ювелірныя вырабы, грошы, парфуму, прадметы адзежы, на  агульную суму ў 77 млн. рублёў», — гаворыцца ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.
У другім выпадку злодзеі паводзілі сябе яшчэ больш дзёрзка, падкрэслілі ў міліцыі. Падчас здзяйснення крадзяжу, гаспадыня катэджу выйшла пакурыць і заўважыла аднаго з рабаўнікоў, які пачаў уцякаць. Жанчына паспрабавала дагнаць злодзея. «У гэты ж час другі рабаўнік «гаспадарыў» у катэджы: складаў у дарожную торбу ўсё, што траплялася пад руку, у тым ліку прыхапіў яшчэ і прыстойную суму грошай», — распавялі ў міліцыі.
Затрыманым мінчукам за здзяйсненне крадзяжоў можа пагражаць пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У той жа час у міліцыянераў ёсць усе падставы меркаваць, што маладыя людзі здзяйснялі крадзяжы не толькі ў Цэнтральным раёне Мінску, але і на тэрыторыі Мінскай вобласці. 

Как вам новость?