Мінская міліцыя завяла ўласныя блогі ў інтэрнэце

03.05.2010 14:25
Архив Редакция

З першага траўня мінская міліцыя пачала актыўна асвойваць беларускую інтэрнэт-блогасферу. На дадзены момант гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў горада Мінску пад нікам GUVD_MINSK завяло сабе два блогі: у "Твітары" (http://twitter.com/GUVD_Minsk) і "Жывым дзённіку" (http://guvd-minsk.livejournal.com).

«Сайт мінскага ГУУС паспяхова працуе фактычна тры гады. Крытэрам яго карыснасці з’яўляецца той факт, што колькасць нашых наведнікаў увесь час расце. Штодня на сайт заходзіць ад 1,5 да 2,5 тыс. карыстальнікаў», — паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка аддзела ідэалогіі ГУУС Мінгарвыканкама Валерый Мацейка, перадае БелаПАН.

У прэс-слуе ГУУС горада Мінска таксама адзначылі, што «цяперашняе багатае з інфармацыйнага пункту гледжання змесціва сайту ГУУС магло б прынесці карысць значна большай колькасці карыстальнікаў байнэту». «З улікам таго, што блогасфера і сацыяльныя сеткі набіраюць абароты неймавернымі тэмпамі, мы і вырашылі пачаць асвойваць гэтыя бязмежныя абшары», — адзначыў ён.

Как вам новость?
Головоломки