Мінскаму серыйнаму маньяку-педафілу ўдалося пазбегнуць пакарання

20.10.2010 10:46
Архив Редакция

Серыйнаму маньяку-педафілу, затрыманаму мінскімі праваахоўнікамі ў лютым гэтага года па падазрэнні ў згвалтаванні некалькіх дзяўчынак, удалося пазбегнуць пакарання. Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, тэрмін даўнасці па злачынствах, учыненых жыхаром Мінску ў 1990-х гадах, ужо мінуў. Разам з тым, па інфармацыі праваахоўных органаў, на рахунку маньяка каля 15 ахвяраў.

Следства па справе маньяка-педафіла доўжылася каля паўгода. Затым праваахоўнікі былі вымушаныя адпусьціць злачынца. 10 эпізодаў злачыннай дзейнасці 40-гадовага мінчука праваахоўнікі даказалі, аднак у органаў ёсць падставы меркаваць, што злачынец датычны і да шэрагу іншых згвалтаванняў, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пракуратура Мінску арыштавала падазраванага злачынца яшчэ 12 лютага 2010 года. Аднак толькі цяпер сталі вядомыя вынікі экспертызаў, на падставе якіх крыміналісты прыйшлі да высновы аб тым, што яны затрымалі менавіта мінскага маньяка па мянушцы «Брудны».

Усе ахвяры злачынца — дзяўчынкі ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў. Практычна ва ўсіх выпадках педафіл дзейнічаў па адным сцэнары. Ён падпільноўваў дзяцей, якія вучыліся ў першую змену, і, калі тыя вярталіся дадому са школы, ён ішоў за імі да дзвярэй кватэры. Часам ён прасіў сваіх ахвяраў зайсці патэлефанаваць па тэлефоне або напісаць запіску суседзям, якіх нібыта не было дома. Пераканаўшыся ў тым, што дарослых у кватэры няма, злачынец гвалтаваў малалетніх дзяўчынак «у натуральнай і вычварнай форме».

Праваахоўнікам вядома, што ў двух выпадках злачынцу не ўдалося здзейсніць задуманае. У першым выпадку дома апынуўся бацька школьніцы, які збіў няпрошанага госця. У другім — за дзяўчынку заступілася аўчарка. Яна ўкусіла маньяка за нагу, ад чаго ў таго павінны былі застацца шнары.

У міліцыі не выключаюць, што пасля сустрэчы з сабакам маньяк змяніў тактыку. У 1996 і 1998 гадах у Мінску зарэгістравалі яшчэ некалькі выпадкаў згвалтавання непаўналетніх дзяўчынак.

Как вам новость?
Головоломки