«Мінскэнерга»: газавы канфлікт не паўплываў на спажыўцоў у Мінску

07.07.2010 14:27
Архив Редакция

Начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела РУП «Мінскэнерга» Сяргей Дацэнка сёмага ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што расійска-беларускі газавы канфлікт не паўплываў на забеспячэнне электраэнергіяй сталічных спажыўцоў. "Што тычыцца газавага крызісу, то «Мінскэнерга» да яго быў гатовы", — сказаў Сяргей Дацэнка.

Па словах прадстаўніка «Мінскэнерга», энергакрыніцы мелі неабходны запас топачнага мазуту. «Таму нязначныя абмежаванні па газе на нас не паўплывалі, мы працавалі ў штатным рэжыме», — адзначыў Сяргей Дацэнка, перадае БелаПАН.

«Ніякіх прыкметных ваганняў па забеспячэнні электраэнергіяй насельніцтва не было», — дадаў спецыяліст. Пры гэтым прадстаўнік «Мінскэнерга» адзначыў, што невялікія абмежаванні ў спажыванні з боку прамысловых прадпрыемстваў практыкавалася, але з боку энергасістэмы такія абмежаванні не ўводзіліся, таму што ў гэтым не было ніякай неабходнасці.

Как вам новость?
Головоломки