Мінскія будаўнікі правядуць эксперымент па скарачэнні тэрмінаў капрамонту

22.04.2010 17:22
Архив Редакция

Мінскія камунальнікі і будаўнікі правядуць у траўні эксперымент па скарачэнні тэрмінаў капрамонту ў жылых дамах. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела капітальнага рамонту ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Аляксандр Юхно. "Скарачэнне тэрміна не здымае з падрадчыка адказнасці за якасць працы", — расказаў спецыяліст.

Па словах Аляксандра Юхно, у траўні цягам месяца ААТ «Мінскрамбуд» правядзе ўвесь комплекс працаў, якія датычаць унутрыкватэрных камунікацый, у пад’ездзе адной са сталічных пяціпавярховак, перадае агенцтва «Минск-Новости».

Тэрмін выканання капрамонту мяркуецца скараціць за кошт строгага выканання паслядоўнасці і часавых рамак кожнага віду працы, расказаў Аляксандр Юхно.

«Тут плануецца ўжыць тыпавыя тэхналагічныя карты на капрамонт жылых дамоў, якія прадугледжваюць правядзенне ўсіх рамонтна-будаўнічых працаў на працягу 30 дзён у 15-20 кватэрах, гэта значыць у адным пад’ездзе (звычайна нарматыўныя тэрміны распрацоўваюцца праектоўнікамі ў цэлым на дом зыходзячы з аб’ёму працаў)», — адзначыў спецыяліст.

Как вам новость?
Головоломки