Мінскія ўлады маюць намер узмацніць барацьбу з графіці

21.03.2011 16:54
Архив Редакция

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 21 сакавіка на аператыўнай нарадзе ў Мэрыі даручыў праваахоўным органам і аддзелу па справах моладзі гарвыканкама ўзмацніць прафілактычную працу з вулічным вандалізмам. "У многіх гарадах з надпісамі на сценах перасталі змагацца, але гэта няправільна", — сказаў ён.

За 2010 год у Мінску вандалы пашкодзілі фасады больш як 2 тыс. жылых дамоў, агульная плошча сапсаваных графіці вонкавых сцен, забфарбаваных камунальнікамі, склала больш за 11 тыс. квадратных метраў. Кошт работ склаў каля 40 млн. рублёў, перадае БелТА.

Згодна з арт. 10.9 КаАП Беларусі за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, што пацягнула прычыненне шкоды ў нязначным памеры (сума шкоды да 40 базавых велічынь) прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь. Калі памер шкоды прызнаецца значным, то дзеянні зламысніка, паводле арт.218 КК РБ («Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці»), могуць падпадаць пад крымінальную адказнасць нават да абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў. Калі падобныя дзеянні здзейсніла група асоб або грамадска-небяспечным спосабам, то можна пазбавіцца волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў.

Між тым, як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў прэс-службе Партыі БНФ, якая падверглася нападу з боку нацыянал-бальшавікоў, пакуль не збіраецца падаваць заяву ў міліцыю.

Як паведамляў Тэлеграф, незарэгістраваная арганізацыя аўтаномных нацыянал-бальшавікоў прызналася ў нападзе на офіс ПБНФ у ноч з 14 на 15 сакавіка, падчас якога аблілі цёмнай вадкасцю дзверы сядзібы партыі, а на сцяне напісалі абрэвіятуру АНБ.

Как вам новость?
Головоломки