У канцы верасня 2010 года ў Мінску ўлады горада плануюць упершыню правесці своеасаблівы конкурс для вольных графіці-мастакоў. У цяперашні час сталічныя ўлады шукаюць дамы, якія будуць распісаныя падчас правядзення конкурсу. Пераможцаў ўзнагародзяць памятнымі прызамі.
Штогод на аднаўленне фасадаў дамоў у Мінску з гарадскога бюджэту выдзяляецца каля 40 млн. рублёў. Сталічныя ўлады вырашылі, што лепш дазволіць аматарам графіці распісаць канкрэтныя будынкі, чым пастаянна весці з імі барацьбу, перадае Белтэлерадыёкампанія.
Акрамя таго, арганізатары конкурсу абяцаюць забяспечыць удзельнікаў балончыкамі з фарбамі.
Как вам новость?
Выбор читателей