Мінскія ўлады хочуць паскорыць час разгляду заявак інвестараў

20.04.2011 14:43
Архив Редакция

Кіраўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту плануе паскорыць час разгляду заяўкі інвестараў на рэалізацыю праектаў. Пра гэта 20 красавіка заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Па яго словах, чыноўнікі павінны быць максімальна адкрытыя для інвестараў і садзейнічаць рэалізацыі праектаў як грамадзян Беларусі, так і іншаземцаў.

«Але, на жаль, мы вымушаны канстатаваць, што не ўсё спрацоўвае, як бы таго хацелася. Наша задача — стварыць умовы для ўкладання грашовых сродкаў і дапамагчы, а не проста сказаць: «Туды ідзіце!». У нас элемент «Туды ідзіце!» яшчэ прысутнічае. У выніку гэтага атрымліваецца, што інвестар наразае колы да двух месяцаў», — цытуе Мікалая Ладуцьку БелТА.

Каб выправіць сітуацыю і скараціць час разгляду заяўкі інвестараў, у Мінгарвыканкаме агаворана схема працы з інвестарам па днях, пачынаючы з моманту паступлення заяўкі. Мікалай Ладуцька адзначыў, што ў дачыненні да буйных інвестпраектаў перамовы могуць ісці месяцамі, і гэта з’яўляецца нармальнай практыкай, бо ў першую чаргу ўлады павінны трымацца інтарэсаў дзяржавы і сачыць за тым, каб пры рэалізацыі інвестпраектаў дзяржава не несла прамых і ўскосных стратаў. «Мы, перш за ўсё, крытыкуем супрацоўнікаў, калі не разглядаюцца прамыя і лагічныя дакументы», — растлумачыў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Мікалай Ладуцька паведаміў аб тым, што ў мінулым годзе з 150-160 заявак на інвестыцыйныя дагаворы падпісалі толькі 60, бо заяўкі не заўсёды падмацоўваюцца фінансавымі магчымасцямі. «Выдаткі ў гэтым працэсе былі: напрыклад, замест месяца разглядалі заяўкі паўтара месяца. Аднак у 99% выпадках мы паўторна да адхілення заяўкі не вярталіся, паколькі гэтыя рашэнні былі прынятыя абгрунтавана», — растлумачыў мэр Мінску.

Как вам новость?
Головоломки